4 верасня ў сярэдняй школе амерыканскага штату Джорджыя невядомы ўсчаў страляніну. Ёсць ахвяры. Стралок затрыманы.
Здарэнне адбылося ў горадзе Уіндэр, што ў штаце Джорджыя, у сярэдняй школе Апалачы, дзе вучацца амаль дзве тысячы дзяцей.
Паводле паліцыі, ёсць ахвяры, аднак падрабязнай інфармацыі пра колькасць пацярпелых або стан іхнага здароўя пакуль няма.
Паводле выдання «New York Post», ёсць найменей адзін загінулы. Мясцовая лякарня прымае пацыентаў з агнястрэльнымі раненнямі.
Абноўлена. Паводле інфармацыі CNN, загінула найменей 4 чалавекі, каля 30 атрымалі раненні.
Вядома таксама, што самога стралка ўжо затрымалі, ім аказаўся маладзён школьнага ўзросту. Пакуль невядома, ці вучыўся ён у гэтай школе.
Раман Шавель belsat.eu