У Горадні завялі завочную крымінальную справу на саўладальніка будынку польскага консульства
Следчы камітэт 31 студзеня распачаў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні да аднаго з саўладальнікаў будынку ў Горадні, у якім знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы, 72-гадовага Станіслава Буйніцкага. Яму інкрымінаваная ч. 2 арт 243 КК РБ («Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры»), паведамляе Hrodna.life.
навіны