навіны

Да маці былога журналіста «Белсату» Сяргея Скулаўца прыйшлі з ператрусам

Сяргей Скулавец
Сяргей Скулавец. Фота: Siarhei Skulavets / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Следчы камітэт распачаў супраць былога журналіста «Белсату» Сяргея Скулаўца крымінальную справу. Да ягонай маці ў Беларусі прыходзілі з ператрусам. 

Раніцай 23 верасня да маці журналіста Сяргея Скулаўца з ператрусам прыйшлі сілавікі, пра гэта Сяргей паведаміў у сваім акаўнце на Facebook.

«Следчы камітэт распачаў супраць мяне справу. З ператрусам прыехалі да мамы, праглядзелі мабільнік, забралі яе, завезлі на мой хутар. Падрабязнасцяў, на жаль, не ведаю зусім, але справа дакладна звязаная з "Белсатам"»,напісаў Сяргей.

Пазней ён даў невялікі каментар для нашага выдання, адзначыўшы, што яму пакуль мала што вядома ў гэтай справе.

,,

«Раніцай завіталі да мамы дадому, паказалі пастанову на ператрус, паперчына падпісаная пракурорам. Самыя назваліся Следчым камітэтам. Залезлі ў тэлефон да мамы. Праглядзелі яго, перапіску маміну, сацсеткі. Потым узялі маму і паехалі на мой хутар, там аблазілі. Цынічна заўважылі, што ў хаце рабілі рамонт, маўляў, а чаму ж ён не дарабіў рамонтных працаў. Потым маму давезлі дадому і адпусцілі. Ад майго дому да мамы мо кіламетраў дваццаць», – адзначыў журналіст. 


Сяргей таксама дадаў, што гэта пакуль усё, што вядома на гэты момант, падкрэсліўшы яшчэ раз, што ягонай маці паведамілі, што справа заведзеная за супрацу з «Белсатам».

Сам журналіст цяпер жыве ў Злучаных Штатах.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10