Прэтэндэнт на прэзідэнта Беларусі на выбарах 2020 года і муж дэмакратычнай кандыдаткі Святланы Ціханоўскай Сяргей 9 жніўня 2020 года быў у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Сваімі ўспамінамі з вечара дня выбараў ён падзяліўся з «Белсатам».
Што сёння звязвае ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў з 2020 годам? Пасля вырашэння якіх пытанняў тыя падзеі можна будзе проста пакінуць у гісторыі? Ці атрымалася ў тых, хто быў вымушаны ўцякаць амаль з пустымі рукамі, адбудаваць сваё жыццё на новым месцы? І ці хочуць яны вярнуцца ў Беларусь? Працягваем гутарыць з беларусамі, якія 5 гадоў таму выйшлі на вуліцы за свае галасы. Гэтым разам – размовы з Інай Зайцавай, вядомай як «бчб-нявеста» і педыятаркай Маяй Церакулавай.
«Адзінае, што я хацела б змяніць – перадухіліць смерць Ромы». Беларусы згадваюць 2020 год
На пратэсты ў 2020 годзе выйшлі самыя розныя людзі. Імёны шмат каго з іх тады гучалі ва ўсіх СМІ – звычайныя беларусы паказалі сваю адвагу і сталі прыкладам для іншых. Тысячы з іх заплацілі за гэта вялізную цану і былі зняволеныя. Некаторыя згубілі жыццё. Сотні тысячаў уцяклі за мяжу, ратуючы сябе і сем’і. «Белсат» пагутарыў з удзельнікамі пратэстаў, якія ў 2020-м сталі вядомымі на ўсю Беларусь, – і не толькі пра тое, як склаліся іхныя лёсы і што яны цяпер думаюць пра падзеі 5-гадовай даўніны. Публікуем першую частку цыклу размоваў.
«Мы свой пратэст сумленна прайгралі». Бчб-нявеста і вядомая педыятарка – пра 2020 год