На пратэсты ў 2020 годзе выйшлі самыя розныя людзі. Імёны шмат каго з іх тады гучалі ва ўсіх СМІ – звычайныя беларусы паказалі сваю адвагу і сталі прыкладам для іншых. Тысячы з іх заплацілі за гэта вялізную цану і былі зняволеныя. Некаторыя згубілі жыццё. Сотні тысячаў уцяклі за мяжу, ратуючы сябе і сем’і. «Белсат» пагутарыў з удзельнікамі пратэстаў, якія ў 2020-м сталі вядомымі на ўсю Беларусь, – і не толькі пра тое, як склаліся іхныя лёсы і што яны цяпер думаюць пра падзеі 5-гадовай даўніны. Публікуем першую частку цыклу размоваў. «Мы свой пратэст сумленна прайгралі». Бчб-нявеста і вядомая педыятарка – пра 2020 год