Што сёння звязвае ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў з 2020 годам? Пасля вырашэння якіх пытанняў тыя падзеі можна будзе проста пакінуць у гісторыі? Ці атрымалася ў тых, хто быў вымушаны ўцякаць амаль з пустымі рукамі, адбудаваць сваё жыццё на новым месцы? І ці хочуць яны вярнуцца ў Беларусь? Працягваем гутарыць з беларусамі, якія 5 гадоў таму выйшлі на вуліцы за свае галасы. Гэтым разам – размовы з Інай Зайцавай, вядомай як «бчб-нявеста» і педыятаркай Маяй Церакулавай.«Адзінае, што я хацела б змяніць – перадухіліць смерць Ромы». Беларусы згадваюць 2020 год