Зяленскі даў грамадзянства двум беларусам, якія ваявалі за Украіну


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам № 526/2019 надаў грамадзянства дзевяці асобам, якія ўдзельнічалі ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Hавiны
Зяленскі будзе раздаваць пашпарты этнічным украінцам. Колькі іх у Беларусі?
2019.07.18 11:40

У грамадзянства Украіны прынятыя Сяргей Аляксяевіч, Станіслаў Гібадулін, Сяргей Гнаявы, Нугзар Кандэлакі, Андрэй Каўнірэнка, Мікіта Макееў, Дзяніс Прохараў і Аляксей Сівохін, якія наўпрост удзельнічалі ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Таксама ў грамадзянства прыняты Дзмітрый Фамін, які ўдзельнічаў у павышэнні кваліфікацыі, падрыхтоўцы і забеспячэнні неабходнай тэхнікай ваенных лекараў Узброеных сілаў Украіны ва ўмовах бою.

Зяленскі запэўніў, што будзе працягваць надаваць грамадзянства тым, хто мае значэнне для Украіны.

Дзяніс Прохараў (са сцягам) на акцыі каля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны 20 верасня 2018 году.
Фота: Serhii Nuzhnenko/RadioSvoboda.org

Як паведамляе Nbnews.com.ua, сярод тых, хто атрымаў украінскае грамадзянства, двое з’яўляюцца ўраджэнцамі Беларусі (Сяргей Аляксяевіч і Дзяніс Прохараў), пяцёра – Расеі, па адным – Грузіі і Малдовы.

Сяргей Алексяевіч нарадзіўся ў 1994 годзе, пражывае ў Хмяльніцкім, 24-гадовы Дзяніс Прохараў – у Кіеве.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», Прохараў ваяваў спачатку ў добраахвотніцкім батальёне «Азоў», а потым у складзе Тактычнай групы «Беларусь». Апошні раз ён быў на фронце ў 2015 годзе пад Мар’інкай у Данецкай вобласці, а цяпер займаецца грамадскай дзейнасцю, у тым ліку ўдзельнічаў у акцыях з патрабаваннем даць грамадзянства добраахвотнікам-замежнікам.

Hавiны
Зяленскі даў грамадзянства беларусам, якія ваявалі за Украіну
2019.06.28 16:25

У чэрвені Уладзімір Зяленскі надаў украінскае грамадзянства яшчэ двум беларусам – Дзмітрыю Белагорцаву і Рудольфу Егарэнку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў