Зяленскі даў грамадзянства беларусам, якія ваявалі за Украіну


Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб наданні грамадзянства 14 замежным добраахвотнікам, якія «удзельнічалі ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны». Сярод іх два грамадзяніна Беларусі.

Згодна з указам № 466/2019 украінскія пашпарты атрымаюць : Дзмітрый Белагорцаў (беларус), Давыд Гачэчыладзэ, Абдул Джаліл, Тачы Джафараў, Рудольф Егарэнка (беларус з Гомля), Тэнгіз Занадзэ, Гіоргій Кахніяшвілі, Валерый Колат, Мераба Канцэлідзэ, Мамука Музашвілі, Юрый Савілаў і Леван Хуцышвілі.

Арсланбек Карымаў і Юлія Талап атрымаюць грамадзянства ў якасці «асобаў, якія маюць значныя заслугі перад Украінай».

Нагадаем, што Вярхоўная Рада Украіны 6 чэрвеня прыняла закон, які спрашчае выдачу ўкраінскіх пашпартоў замежным добраахвотнікам.

Hавiны
Вярхоўная Рада спрасціла выдачу ўкраінскіх пашпартоў замежным добраахвотнікам
2019.06.06 16:20

Прэс-служба кіраўніка Украіны адзначае, што іншыя замежныя добраахвотнікі змогуць атрымаць грамадзянства пасля разгляду дакументаў у Міграцыйнай службе. У паведамленні на сайце прэзідэнта Украіны таксама гаворыцца, што працэдура надання грамадзянства будзе аператыўнаю.

Некалькі тыдняў таму беларусы, якія ваявалі на Данбасе, звярнуліся да Уладзіміра Зяленскага з патрабаваннем надаць ім грамадзянства Украіны.

Hавiны
Беларускія добраахвотнікі патрабуюць ад Зяленскага надаць ім украінскае грамадзянства
2019.06.03 16:57

Паводле інфармацыі Belsat.eu, у баявых дзеяннях на Данбасе на баку Украіны бралі ўдзел ад 200 да 500 беларусаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў