Зяленскі будзе раздаваць пашпарты этнічным украінцам. Колькі іх у Беларусі?


Уладзімір Зяленскі прапанаваў даваць другое грамадзянства ўкраінцам, якія жывуць за мяжой, паведамляе Офіс прэзідэнта ў «Facebook’у».



Прэзідэнт Украіны даручыў Міністэрству замежных справаў распрацаваць адпаведныя механізмы выдачы такога грамадзянства.

Таксама Зяленскі даручыў стварыць механізм спрошчанай выдачы грамадзянства Украіны асобам, якія церпяць ад парушэнняў іхных правоў і свабодаў у сваіх краінах.

Hавiны
Пуцін спрасціў атрыманне грамадзянства выхадцам з Луганскай і Данецкай вобласцяў
2019.07.17 20:53

Па стане на 2009 год у Беларусі жыло 158 723 украінцы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў