Трамп гатовы выслаць войска ў Венесуэлу


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключае магчымасці адпраўкі ў Венесуэлу амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу CBS, паведамляе reuters.com.

«Я не хачу пра гэта гаварыць. Але, вядома, гэта магчыма», – заявіў амерыканскі лідар, адказваючы на пытанне журналісткі аб тым, што магло б прымусіць адміністрацыю ЗША накіраваць вайскоўцаў у Венесуэлу.

Паводле Трампа, выкарыстанне арміі ў цяперашняй сітуацыі – «адзін з варыянтаў».

Прэзідэнт ЗША таксама распавёў, што дзейсны кіраўнік Венесуэлы Нікаляс Мадура некалькі месяцаў таму звярнуўся да яго з просьбаю аб сустрэчы, але ён адмовіўся. Трамп патлумачыў прычыну сваёй адмовы тым, што сітуацыя ўжо «зайшла занадта далёка».

Hавiны
Мадура хоча правесці датэрміновыя выбары ў парламент, які кантралюе апазіцыя
2019.02.03 11:25

Нагадаем, што лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуаідо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам, а шэраг краінаў свету, у тым ліку ЗША, яго прызналі. У сваю чаргу на бок Мадура сталі Балівія, Уругвай, Мексіка, Іран, Сірыя, Куба і Расея. Апошняя нават адправіла на асабістую абарону Мадура 400 наймітаў.

ВІДЭА
ЗША перадалі Хуану Гуаідо грошы Венесуэлы ў амерыканскіх банках
2019.01.29 17:31

Напрыканцы студзеня дарадца амерыканскага прэзідэнта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан прыйшоў на прэс-канферэнцыю з нагоды ўвядзення санкцыяў супраць венесуэльскай нафтавай кампаніі PDVSA з нататнікам, у якім быў запіс: «5000 жаўнераў у Калумбію».

Hавiны
У нататніку дарадцы Трампа заўважылі «план звяржэння» Нікаляса Мадура
2019.01.29 15:00

У Венесуэле ўжо некалькі гадоў працягваецца гаспадарчы і палітычны крызіс. Апазіцыя не прызнае вынікаў леташніх прэзідэнцкіх выбараў 2018 году, на якіх перамог Мадура.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў