ЗША перадалі Хуану Гуаідо грошы Венесуэлы ў амерыканскіх банках


ЗША перадалі лідару апазіцыі Хуану Гуаідо кантроль над фінансавымі актывамі Венесуэлы, што знаходзяцца на рахунках Федэральнага рэзервовага банку Нью-Ёрку і іншых амерыканскіх банкаў. Пра гэта заявілі ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША.

Адпаведнае рашэнне было прынятае яшчэ 25 студзеня, але абвешчана толькі сёння.

«Мы заклікаем іншыя ўрады прызнаць часовага прэзідэнта Хуана Гуаідо і прыняць аналагічныя меры па абароне актываў Венесуэлы ад далейшага крадзяжу карумпаванага рэжыму Мадура», – адзначаецца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартаменту Робэрта Паладына.

Хуана Гуаідо – спікер парламенту Венесуэлы, які 23 студзеня заявіў аб адхіленні Нікаляса Мадура ад пасады прэзідэнта. Яго прызналі часовым кіраўніком краіны амаль усе дзяржавы кантыненту – у тым ліку Калумбія, Бразілія і ЗША.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў