Мадура хоча правесці датэрміновыя выбары ў парламент, які кантралюе апазіцыя


Нікаляс Мадура хоча правесці датэрміновыя парламенцкія выбары, імкнучыся ўмацаваць свае пазіцыі ўнутры краіны. Раней лідар парламенту Хуан Гуаідо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам Венесуэлы, а шэраг краінаў свету, уключаючы ЗША, яго прызналі.

Раней Гуаідо заклікаў да правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. Паводле яго, свабодныя выбары – гэта адзіная магчымасць выйсці з цяперашняга крызісу.

«Вы хочаце выбараў? Вы хочаце датэрміновых выбараў? Мы правядзем парламенцкія выбары», – сказаў Мадура на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Каракасе.

Паўнамоцтва дзейнага венесуэльскага парламенту сканчаюцца ў 2020 годзе.

Hавiны
Беларуска ў Каракасе: «Людзі вельмі стаміліся і нічога не баяцца»
2019.01.24 15:51

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў