У нататніку дарадцы Трампа заўважылі «план звяржэння» Нікаляса Мадура


28 студзеня 2019 г. Джон Болтан на прэс-канферэнцыі ў Белым доме. Фота -REUTERS/Jim Young

На прэс-канферэнцыю з нагоды ўвядзення санкцыяў супраць венесуэльскай нафтавай кампаніі PDVSA дарадца амерыканскага прэзідэнта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан прыйшоў з нататнікам, у якім быў запіс: «5000 жаўнераў у Калумбію». Канферэнцыя адбылася 28 студзеня.

Фота – REUTERS/Jim Young

Амерыканскія медыі адразу ўхапіліся за гэтыя словы і пачалі абмяркоўваць магчымы варыянт вайсковага ўмяшання ў палітычны канфлікт у Венесуэле.

Меркаванне
Эканамічны калапс, масавыя пратэсты і вайсковы мяцеж. Што адбываецца ў Венесуэле?
2019.01.23 10:00

Калумбія з’яўляецца партнёрам ЗША і мае агульную мяжу з Венесуэлай. У Калумбіі таксама знаходзіцца амерыканскі вайсковы кантынгент – некалькі сотняў жаўнераў.

Hавiны
Крызіс у Венесуэле. Што губляе Менск ад падзення рэжыму Мадура?
2019.01.25 12:21

Выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Патрык Шэнахэн пракаментаваў, заўважаны журналістамі запіс у нататніку Болтана наступным чынам: «мы ўважліва сочым за сітуацыяй».

«Як і раней казаў прэзідэнт, усе варыянты разглядаюцца», – пракаментаваў інцыдэнт з нататнікам афіцыйны прадстаўнік Белага дому.

МЗС Калумбіі заявіла, што нічога не ведае пра план адпраўкі амерыканскіх жаўнераў. Не ведаюць пра гэта і ў Пентагоне, піша washingtonpost.com.

25 студзеня стала вядома, што прэзідэнта Венесуэлы ахоўваюць расейскія наёмнікі з гэтак званых прыватных ваенных кампаніяў. Пра гэта агенцтву «Reuters» распавяла крыніца, блізкая да расейскіх кантрактнікаў. Крэмль зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

ЮВ, belsat.eu, паводле CNN, huffingtonpost.com

Стужка навінаў