КДБ залучыў у спіс «тэрарыстаў» яшчэ двух беларусаў. Адзін з іх – экс-памочнік пракурора Яўген Бабак


У «тэрарыстычным» спісе КДБ з’явіліся новыя прозвішчы – двух менчукоў. Гэта 31-гадовы Яўген Бабак і 35-гадовы Станіслаў Кузьміцкі.

Вось што пра іх вядома:

  • Яўген Бабак у жніўні 2020 года спрабаваў зарганізаваць правяранне ў дачыненні людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў. Пазней ён звольніўся, у чэрвені 2021-га яго затрымалі паводле адміністратыўнага артыкулу, а пасля абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку і распальванні варожасці (арт. 342 і ч. 1 арт. 130 КК). У траўні 2022-га былому пракурору прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі. Прызнаны палітычным вязнем.
Яўген Бабак.
Фота: Евгений Бабак / Facebook
  • Станіслава Кузьміцкага вінавацяць паводле чатырох артыкулаў КК Беларусі: арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»), арт. 293 («Масавыя закалоты»), арт. 290-4 («Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй») і арт. 361 («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару [санкцыяў]).

Усяго ў «тэрарыстычным» спісе КДБ – 890 чалавек, з якіх 149 – беларусы. Сярод іх – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Ігар Лосік і іншыя.

За апошнія 20 месяцаў беларусы сталіся лідарамі ў спісе тэрарыстаў КДБ. Першымі беларусамі ў спісе ў лістападзе 2020 года зрабіліся рэдактары «Nexta» Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч. Далей ідуць афганцы (129) ды іракцы (84). Замежнікі туды залучаныя са спісаў ААН, а беларусы туды заносяцца выключна на падставе пратэставых справаў.

Артыкулы
Не тэрарысты, але ўсё ж… Навошта беларусаў уносяць у спіс асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці
2022.07.14 09:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў