Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў беларусаў «зрабіць правільны выбар». Украінскі прэзідэнт жадае, каб грамадзяне суседняй краіны жылі ў Беларусі, а не Расеі.

Уладзімір Зяленскі. Здымак экрана: Zelenskiy / Official / YouTube

Уладзімір Зяленскі падчас свайго звароту заклікаў беларусаў зрабіць сёння правільны выбар. Прэзідэнт Украіны звяртае ўвагу, што ў той час, калі ў Беларусі адбываецца «рэферэндум» аб змене Канстытуцыі, з яе тэрыторыі працягваюць атакаваць Украіну. Расейскі агрэсар працягвае абстрэльваць і бамбаваць жылыя кварталы. Ракеты трапляюць у дзіцячыя садкі, машыны хуткай дапамогі, жылыя дамы.

«Але ў вайне, якая цяпер ідзе, вы з намі не на адным баку. На жаль. З вашай тэрыторыі войскі РФ па Украіне запускаюць ракеты. З вашай тэрыторыі забіваюць нашых дзяцей, разбураюць нашыя дамы, спрабуюць узарваць усё, што было пабудавана за дзесяцігоддзі», – кажа Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны лічыць, што «рэферэндум», які адбываецца 27 лютага, – гэта выбар для беларусаў.

«Вы вырашаеце – хто вы, вы вырашаеце – кім быць. Як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям, як вы будзеце глядзець у вочы адно аднаму, сваім суседзям? А мы – вашыя суседзі. Будзьце Беларуссю, а не Расеяй. Гэты выбар вы робіце менавіта зараз. Менавіта сёння», – кажа прэзідэнт.

Менавіта ў выніку атакі з Беларусі тэрыторыя краіны не можа стаць дыялогавай пляцоўкай, заявіў Зяленскі. І гэта не будзе магчымым, пакуль з тэрыторыі нашай краіны працягваюцца напады на Украіну.

Прэзідэнт Украіны пажадаў Беларусі стаць добрай і бяспечнай краінай, якой яна была нядаўна, і прапанаваў беларусам зрабіць правільны выбар.

Hавiны
Чацвёрты дзень вайны ва Украіне. Абстрэлы гарадоў, баі за Кіеў і аэрадромы. ОНЛАЙН
2022.02.27 07:30

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў