Палітвязень Мікіта Емяльянаў ужо два тыдні трымае галадоўку


Палітвязняволенага анархіста Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 содняў. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікіта Емельянаў перад прысудам.
Фота: belsat.eu

Стала вядома, што Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы № 4, дзе Мікіта адбывае пакаранне, ужо двойчы пакарала яго 10 соднямі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

Акрамя гэтага, з 11 кастрычніка Мікіта абвясціў галадоўку, бо адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спаткання са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ ўлетку. Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкам і з іншымі людзьмі – яму проста не перадаюць лістоў.

22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-дзённага арышту. Тады на яго склалі 6 пратаколаў.

Hавiны
Менгарсуд скараціў тэрмін пакарання для анархістаў Емельянава і Комара
2020.03.27 11:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў