Святлана Ціханоўская наведвае Эстонію


Святлана Ціханоўская 24 кастрычніка наведвае з працоўным візітам Эстонію. Лідарка дэмакратычнай Беларусі сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аларам Карысам, спікерам парламента Юры Ратасам, рэктарамі ўніверсітэтаў, а таксама выступіла перад дэпутатамі.

Святлана Ціханоўская з кіраўніком МЗС Эстоніі Урмасам Рэйнсалу.
Фота: tsikhanouskaya.org

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская наведвае з двухдзённым візітам Эстонію. Візіт у Таллін адбываецца на запрашэнне міністра замежных справаў краіны Урмаса Рэйнсалу.

Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. Урачыстая перадача адбылася ў будынку эстонскага МЗС.

Міністр таксама заявіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, падзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларускі і расейскі народы.

Святлана Ціханоўская таксама сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аларам Карысам, спікерам парламента Юры Ратасам, рэктарамі ўніверсітэтаў, а таксама выступіла перад дэпутатамі.

Мова Нанова
Беларуску агаломшылі беларускія артэфакты Вільні
2022.10.24 18:02

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў