Ад «Мы сочым» да «Гэта рэальна». Як свет рэагуе на мяцеж Прыгожына


Раптоўны мяцеж кіраўніка ПВК Вагнэр Яўгенія Прыгожына, як з тэрыторыі Украіны вырушыў на расейскія гарады і ўжо, як заяўляе, захапіў Растоў-на-Доне і Варонеж, быў даволі нечаканым і за межамі Расеі. Як свет рэагуе на апошнія падзеі ў РФ?

Яўген Прыгожын. Скрыншот з відэа: concordgroup_official / Telegram

Яшчэ 23 чэрвеня на прыгожынскі мяцеж адрэагавала Міністэрства абароны Украіны. Праўда, сціплай фразай у Twitter: «Мы назіраем».

«Мы таксама», – напісала ў адказ абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.

У ЗША аб сітуацыі праінфармавалі прэзідэнта Джо Байдэна. Белы дом заявіў, што сочыць за сітуацыяй і будзе кансультавацца з саюзнікамі наконт падзей у Расеі, сказаў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Адам Ходж

CNN са спасылкай на крыніцы паведамляе, што афіцыйныя асобы ЗША лічаць, што цяперашнія заявы Прыгожына – гэта не проста яго традыцыйная рыторыка, а «нешта большае».

«Гэта рэальна», – сказаў адзін амерыканскі чыноўнік. Але дакладнага ўяўлення аб тым, што адбываецца ў Расеі, у Белага дому няма.

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Цалкам рэальным назваў канфлікт у Расеі і кіраўнік вайсковай выведкі Украіны Кірыл Буданаў.

«Я б сказаў так, чаму гэта рэжа вока, на мой погляд? Прыгожын, у прынцыпе, падабаецца, не падабаецца, гэта не мае значэння, ён кажа з большага праўду. Мінабароны РФ з большага кажа няпраўду», – сказаў ён. 

Паводле яго, гэты канфлікт – гэта бой паміж праўдай і няпраўдай, хоць і той і іншы бок працуюць на Расею.

Самы сур’ёзны выклік расейскай дзяржаве

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што ў сувязі з сітуацыяй у Расеі правёў кансультацыі з прэм’ер-міністрам і Міністэрствам нацыянальнай абароны, а таксама з саюзнікамі.

«Хада падзеяў за нашай усходняй мяжой пад пастаянным маніторынгам», – напісаў ён у Twitter.

У сваю чаргу брытанская выведка мяркуе, што Прыгожын «амаль напэўна» збіраецца дайсці да Масквы. Паводле брытанскіх вайскоўцаў, ПВК Вагнэра вылучылася з Украіны і перасекла мяжу з Расеяй як мінімум у двух месцах. А расейскія вайскоўцы і сілавікі практычна не аказваюць супраціву ПВК.

«У бліжэйшыя гадзіны лаяльнасць расейскіх сіл бяспекі будзе мець ключавое значэнне ў развіцці крызісу. Гэта самы сурʼёзны выклік расейскай дзяржаве за апошні час», – заключылі ў Мінабароны Вялікай Брытаніі.

Hавiны
«Гэта толькі пачатак». Хадаркоўскі заклікаў расейцаў «дапамагчы людзям пачуць Прыгожына»
2023.06.24 12:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў