Кітай выказаў сваю пазіцыю аб палітычным залагоджванні крызісу ва Украіне


Міністэрства замежных справаў Кітаю апублікавала пазіцыю адносна палітычнага развязання ўкраінскага крызісу. МЗС Паднябеснай заклікае спыніць агонь, адмяніць санкцыі і знізіць стратэгічныя рызыкі.

Сцяг Кітаю.
Фота: Ecow / Wikimedia, CC0

24 лютага сёлета МЗС Кітаю агучыла сваё бачанне спынення ваеннага канфлікту ва Украіне. У Пекіне заклікаць перадусім паважаць суверэнітэт усіх краінаў:

«Прызнаныя міжнародныя законы, у тым ліку мэты і прынцыпы Статуту ААН, павінны строга выконвацца, а суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць усіх краін павінны быць эфектыўна гарантаваныя».

У Пекіне заклікаюць адмовіцца ад ментальнасці халоднай вайны. Каб спыніць вайну, трэба спыніць агонь. Кітай перакананы, што ў канфлікце пераможцаў няма. Неабходныя мірныя перамовы. Бо адзіны шлях залагоджвання крызісу – дыялог і перамовы. Кітай гатовы працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў гэтым плане.

Таксама, паводле МЗС Кітаю, неабходна развязаць гуманітарны крызіс, абараняць цывільнае насельніцтва і ваеннапалонных. Бакі канфлікту павінныя ўстрымлівацца ад нападаў на мірных жыхароў і цывільныя абʼекты, абараняць жанчын, дзяцей ды іншых ахвяраў канфлікту, паважаць асноўныя правы ваеннапалонных.

У МЗС Кітаю заклікаюць падтрымліваць бяспеку атамных электрастанцыяў, а таксама знізіць стратэгічныя рызыкі:

«Нельга выкарыстоўваць ядравую зброю і весці ядравую вайну. Варта супрацьстаяць выкарыстанню або пагрозе ўжывання ядравай зброі. Перадухіліць распаўсюд ядравай зброі і пазбегнуць ядравага крызісу».

Кітай таксама выступае за збожжавую ўгоду і заклікае спыніць санкцыі, забяспечыць стабільнасць прамысловых ланцугоў і ланцугоў паставак. Міжнародная супольнасць павінная прыняць захады дзеля падтрымання пасляваеннага аднаўлення ў раёнах канфліктаў.

Аналітыка
Гонар, цэнтралізацыя і глабальная кааліцыя. Як змянілася Украіна за год вайны
2023.02.24 07:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў