Ваеннае становішча ва Украіне: што змяняецца


Украіна ўвяла ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны праз уварванне 24 лютага з боку Расеі. Што пры гэтым мяняецыца, тлумачыць УНІАН.

Ваеннае становішча – гэта асаблівы прававы рэжым, які прадугледжвае даванне адмысловых паўнамоцтваў дзяржаўным органам улады, неабходных для прадухілення пагрозы. Прадугледжваецца часовае абме Шжаванне правоў і свабодаў грамадзян, а таксама часовае абмежаванне законных інтарэсаў юрыдычных асобаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі аб’явіў, што ваеннае становішча будзе дзейнічаць ва ўсёй Украіне. Усё – з-за ўварвання расійскіх войскаў у нашу краіну.

Што змяняецца

  • Згодна з законам Украіны «Аб прававым рэжыме ваеннага становішча», у рэгіёнах ствараюцца адміністрацыі, у склад якіх уваходзяць ваенныя, якія надзяляюцца паўнамоцтвамі грамадзянскай улады – вайскоўцы атрымліваюць такія ж паўнамоцтвы, як, прыкладам, паліцыя.
  • Ваенную адміністрацыю населенага пункта ўзначальвае начальнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца з пасады прэзідэнтам з прапановы Генеральнага штаба або адпаведнай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
  • Ваенныя забяспечваюць правапарадак самастойна або з прыцягненнем органаў выканаўчай улады ці мясцовага самакіравання. Калі ў рэгіёне пачынаюцца актыўныя баявыя дзеянні, то ўлада поўнасцю перакладаецца на ваеннае камандаванне і ваенныя адміністрацыі.

Каменданцкая гадзіна і асаблівы рэжым уезду і выезду

У час ваеннага становішча магутнасці і працоўныя рэсурсы прадпрыемстваў, арганізацый выкарыстоўваюцца для патрэб абароны. Па ўсёй краіне ўводзіцца каменданцкая гадзіна, устанаўліваецца асаблівы рэжым уезду і выезду, абмяжоўваецца свабода перамяшчэння грамадзянскіх, іншаземцаў, асоб без грамадзянства, а таксама рух транспартных сродкаў.

Забараняецца правядзенне мірных сходаў, мітынгаў, паходаў і дэманстрацый, іншых масавых мерапрыемстваў, правядзенне выбараў, рэферэндумаў, стачак. Акрамя таго нельга ўносіць змены ў Канстытуцыю.

Таксама абмяжоўваецца права ўласнасці. Для патрэб абароны можа адчужацца маёмасць у грамадзян. Законам прадугледжана кампенсацыя за такое адабранне, а таксама вяртанне маёмасці ў выпадку яе захаванасці.

Не могуць абмяжоўвацца ў перыяд ваеннага стану такія фундаментальныя правы чалавека, як права на жыццё, павага да годнасці, свабоду і асабістую недатыкальнасць, права на роўнасць перад законам, права на жыллё.

Абноўлена
Расея напала на Украіну. Першы дзень вайны
2022.02.24 06:49

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў