Польшча зладзіла 8 пунктаў прыёму ўцекачоў з Украіны


У Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах Польшчы дзейнічаюць 8 пунктаў прыёму ўцекачоў, паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Павел Шэфернакер.

Паведамляецца, што ўцекачам на гэтых пунктах будуць аказваць медычную дапамогу, даваць харчы і неабходную інфармацыю.

Паведамлялася таксама, што Польшча адмяніла для ўцекачоў з Украіны ўсе абмежаванні, звязаныя з пандэміяй каронавірусу, і адкрыла ўсе 14 памежныя пераходы.

Беларусы, якія знаходзяцца ва Украіне, могуць падаць заяву аб наданні міжнароднай абароны проста на мяжы з Польшчай.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, трэба званіць на польскі нумар +48 47 721 75 75 ці пісаць на электронную пошту ukraina@udsc.gov.pl.

ЗК belsat.eu

 

Стужка навінаў