Статыстыка Мінздароўя: больш за 2 мільёны беларусаў цалкам прышчапіліся ад каронавіруса


У Беларусі дзве дозы вакцыны ад каронавіруса атрымалі 2 020 000 чалавек. Першую прышчэпку атрымалі 2 698 000 беларусаў, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

З усіх вакцынаваных больш 30,8 тысяч чалавек прышчэплены вакцынай «Спутник Лайт».

Пунк вакцынацыі ад COVID-19 у ГЦ «МОМА». Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя поўны курс вакцынацыі прайшлі:

  • у Берасцейскай вобласці больш за 247,1 тыс. чалавек;
  • у Віцебскай вобласці – больш за 209,1 тыс.;
  • у Гомельскай вобласці – больш за 372, 8 тыс.;
  • у Гарадзенскай вобласці – больш за 239 тыс.;
  • у Менску – больш 418,5 тыс.;
  • у Менскай вобласці – больш за 237,2 тыс.;
  • у Магілёўскай вобласці – больш за 241,3 тыс.
Hавiны
Доктар – пра адмену масачнага рэжыму: «Службовым асобам давядзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі»
2021.10.22 13:53

Таксама паведамляецца, што больш 54,9 тысяч супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

Поўны курс супраць COVID-19 завяршылі:

  • каля 84% работнікаў сістэмы аховы здароўя, больш за 52% работнікаў устаноў адукацыі;
  • больш за 71% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем грамадзян і сацыяльных работнікаў;
  • 94% асоб, якія пражываюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;
  • каля 40% асоб старэйшых за 60 гадоў і асоб з хранічнымі захворваннямі;
  • больш за 25% работнікаў гандлю і грамадскага харчавання;
  • каля 37% – сферы бытавога абслугоўвання;
  • больш за 30% – транспартных арганізацый, устаноў культуры і спорту, службы ЖКГ.
Hавiны
Мінздароўя пракаментавала сваю пастанову: насіць маскі рэкамендуецца, але гэта не абавязкова
2021.10.22 15:11

АД, belsat.eu

Стужка навінаў