У інфармацыйнай кампаніі БелаПАН з раніцы трывае ператрус. Частку работнікаў затрымалі


Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
Фота: Белсат

У работнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сёння раніцаю адбываюцца ператрусы, паведамляюць Naviny.by.

Даведка
Журналіст БелаПАНу Захар Шчарбакоў.
Фота: ZakharShcharbakou / Facebook

Аб правядзенні ператрусу паспелі паведаміць журналістка Ірына Турчынава, рэдактар інтэрнэт-газеты БелаПАНу Naviny.by Аляксандр Зайцаў і бухгалтарка кампаніі Кацярына Боева.

Не выходзяць на сувязь дырэктарка і галоўная рэдактарка БелаПАНу Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў. У іх таксама адбываюцца ператрусы.

10:30. Журналіста БелаПАНу Захара Шчарбакова забралі на допыт пасля ператрусу. Пра гэта паведаміла ягоная жонка ў сацыяльных сетках. Якая справа і хто рабіў гэтую захаду, пакуль невядома.

11:00. У намесніка галоўнага рэдактара БелаПАНу Аляксандра Зайцава падчас ператрусу вынялі тэхніку, ён не затрыманы. Працэсуальны статус журналісту не растлумачылі. Паводле Зайцава, ператрус трываў прыблізна гадзіну ў межах справы аб арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Усяго было сямёра супрацоўнікаў сілавых структураў. Забралі мабільны тэлефон, жорсткі дыск кампʼютара, стары таблет, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне і некалькі візітовак. Справу вядзе Следчы камітэт.

11:30. Ператрус удома ў галоўнай рэдактаркі БелаПАНу Ірыны Леўшынай скончыўся. Яе даставілі ў рэдакцыйны офіс, дзе таксама адбудзецца ператрус. Затым Леўшыну павязуць на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэту па Менску.

12:20. Журналістку БелаПАНу Ірыну Турчыну адпусцілі пасля допыту. Паведамляюць, што ў яе забралі тэлефон.

13:30. Бухгалтарка БелаПАНу Кацярына Боева цяпер у ІЧУ на Акрэсціна. Яна праходзіць падазраванай паводле ч. 1. арт.342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведаміў ейны муж.

13:35. Родныя паведамляюць, што былы дырэктар БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў пасля допыту таксама змешчаны ў ІЧУ.

Артыкулы
Былы дырэктар БелаПАНу – у ІЧУ
2021.08.18 15:09

14:30. Журналіст БелаПАН Захар Шчарбакоў адпушчаны пасля допыту. Пра гэта паведаміла ягоная жонка.

16:13. Дырэктарка і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына затрыманая на 72 гадзіны. Яе павязуць на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла яе дачка.

У студзені 2021 года ў кампаніі БелаПАН ужо праходзілі ператрусы. Тады іх чынілі працаўнікі УБЭП ГУУС Менскага гарвыканкаму паводле справы медыяменеджара Андрэя Аляксандрава.

Абноўлена
Ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Сілавікі забралі носьбіты інфармацыі
2021.01.14 14:18

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў