У Варшаве адбылася акцыя супраць размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі


Беларусы Варшавы зладзілі акцыю супраць размяшчэння расейскай ядравай зброі ў Беларусі. 

Удзельніца акцыі беларусаў супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі махае сцягам падчас падзеі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Людзі з бела-чырвона-белымі сцягамі прымаюць удзел у акцыі супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Акцыя стартавала ў 14:00 (па мясцовым часе) перад помнікам Мікалаю Каперніку ў Кракаўскім прадмесці Варшавы.

Жанчына трымае плакат падчас акцыі беларусаў супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Перад удзельнікамі, у прыватнасці, з прамовамі выступілі кіраўнік НАУ Павел Латушка і былы палітвязень Ігар Банцар.

Павел Латушка выступае з прамовай падчас акцыі беларусаў у Варшаве супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Людзі з бела-чырвона-белымі сцягамі прымаюць удзел у акцыі супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Ігар Банцар выступае з прамовай падчас акцыі беларусаў у Варшаве супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельнікі акцыі супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі спяваюць «Купалінку». Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
Удзельнікі акцыі супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі сабраліся на агульнае фота ля помніку Мікалаю Каперніку ў канцы акцыі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Уладзімір Пуцін 16 чэрвеня заявіў, што расейская ядравая зброя ўжо ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што атрымаў ад Расеі ядравыя бомбы, кожная з якіх здольная імгненна забіць каля мільёна чалавек. Паводле самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, узгадніць з Крамлём выкарыстанне такой зброі не праблема і ён зробіць гэта без ваганняў.

Аналітыка
Лукашэнка прыгразіў знішчыць мільён чалавек. Тлумачым, чаму, хутчэй за ўсё, гэта блеф
2023.06.14 19:42

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў