Зюзя замест Санты: чыноўнікі расказалі, якія персанажы павінны быць на навагодніх імпрэзах


Арганізатарам святочных імпрэзаў «трэба аддаваць перавагу персанажам з беларускай міфалогіі». 

Беларуская сталіца рыхтуецца сустрэць Каляды і Новы год. Менск, Беларусь. 20 снежня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Днямі ў Гарадзенскім выканкаме прайшла сустрэча мясцовых чыноўнікаў з кіраўнікамі гарадскіх арганізацыяў адпачынку і забаваў, паведамляе «Гродно Плюс».

Чыноўнікі рэкамендуюць у навагодніх імпрэзах «папулярызаваць беларускую культуру праз песні і музыку», а таксама праз адпаведных герояў – Зюзю, Цмока, Хатніка.

Аб’ектыў
Каму дазволяць праводзіць культурна-відовішчныя імпрэзы?
2023.10.23 22:16

У Беларусі трывае зацятая барацьба з «чужымі заходнімі каштоўнасцямі». Выліваецца гэта ў барацьбу са святамі, дзіцячымі цацкамі і навагоднімі персанажамі. Напрыклад, пад раздачу трапілі цацка монстра Гагі-Ўагі (Huggy Wuggy), святкаванні Гэлаўіну і Дня святога Валянціна. У мінулыя навагоднія святы ў аграсядзібе ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласці наагул было забаронена праводзіць імпрэзы з удзелам Санта-Клауса і эльфаў.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў