Ціханоўская прапанавала стварыць кансультацыйную групу з беларускіх экспертаў пры NATO


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 11 ліпеня ў каментары «Белсату» распавяла пра важнасць таго, каб Беларусь згадвалася падчас саміту NATO, бо без свабоднай і незалежнай Беларусі не будзе бяспекі ў рэгіёне. 

Святлана Ціханоўская на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 17 траўня 2023 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле яе, падчас абмеркавання архітэктуры бяспекі Беларусь павінна быць на парадку дня, «бо стратэгічная важнасць Беларусі відавочная».

«Прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі, перамяшчэнне ядравай зброі, вагнэраўцаў – гэта ўсё пагроза нашай незалежнасці. Калі мы зараз заплюшчым вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі, то будзе яшчэ 1000 кіламетраў мяжы з краінай, якая падпарадкоўваецца Расеі», – сказала Ціханоўская.

Каментар
Прэзідэнт Польшчы: На саміце NATO асобна разгледзяць беларускае пытанне
2023.07.11 14:05

Яна таксама заклікала стварыць кансультацыйную групу пры NATO з удзелам беларускіх экспертаў і прадстаўнікоў, «бо вельмі часта могуць выносіцца рашэнні, якія не карэлююца з інтарэсамі беларусаў». «Але калі там будуць прысутнічаць беларусы, то нашая пазіцыя будзе даведзеная», – адзначыла Ціханоўская.

Паводле яе, такія крокі ўжо зробленыя ў дачыненнях з Еўразвязам і ЗША.

«Гэта ўжо яўны перабор»

Пра важнасць саюзных стасункаў з NATO заявіў і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык.

«Беларусь у будучыні будзе арыентаваная на Еўропу і ў NATO – гэта правільны шлях развіцця нашай краіны», – сказаў ён.

Сахашчык заявіў, што апошнія тры гады рэжым увесь час стварае выклікі сваім суседзям: пасадкай самалёту, мігранцкім крызісам, рэпрэсіямі ўнутры краіны і гэтак далей.

«Але апошнія падзеі – пагроза размяшчэння ядравай зброі і прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра – гэта ўжо яўны перабор», – заявіў прадстаўнік АПК.

Паводле яго, Беларусь цяпер абмяркоўваюць і плануюць дзеянні адносна яе нават тыя краіны, якія раней пра яе ніколі не думалі. Пры гэтым Сахашчык адзначыў, што сам Аляксандр Лукашэнка можа баяцца пускаць вагнэраўцаў, «прафесійных забойцаў», у Беларусь.

Абноўлена
Генеральны сакратар NATO: Ні вагнэраўцаў, ні ядравай зброі ў Беларусі няма
2023.07.11 12:28

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў