Жыхар Віцебшчыны пакараны 1 годам і 9 месяцамі калоніі за антываенны верш


Суд Віцебскага раёну 8 ліпеня разгледзеў крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, якога вінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт 368 Крымінальнага кодэксу). Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Аляксей Вячэрні – грамадзянін Беларусі ўкраінскага паходжання, ён нарадзіўся ў Чаркаскай вобласці. Удзельнічаў у рэспубліканскіх фестывалях народнай творчасці ў Беларусі. Выхоўвае 16-гадовага сына.

Пасля пачатку абстрэлу Украіны з тэрыторыі Беларусі на эмацыйнай хвалі напісаў верш, запісаў яго на відэа і выклаў у «TikTok». Старонка была прагледжаная не меней за 244 разы. Следства палічыла, што ў гэтым вершы мужчына «дапусціў у непрыстойнай і зняважлівай форме публічную абразу прэзідэнта».

Абвінавачанне запатрабавала для Вячэрняга пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Суддзя А. Ігнаценка пастанавіў зменшыць прапанаваны пракурорам тэрмін на тры месяцы і пакараў Аляксея Вячэрняга годам і дзевяццю месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
Палітзняволеную студэнтку Дануту Пярэдню асудзілі на шэсць з паловай гадоў калоніі
2022.07.05 14:51

У Беларусі станам на 11 ліпеня ў зняволенні застаюцца 1236 палітычных вязняў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў