Беларускія памежнікі ўзмацнілі кантроль за мяжой з Украінай


Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэту Антон Бычкоўскі. Скрыншот відэа ctv.by

На асобных участках органы памежнай службы ўжываюць тактычныя рэзервы для ўзмацнення жорсткасці кантролю за парадкам наведвання і знаходжання грамадзян у памежнай зоне і паласе. Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэту Антон Бычкоўскі.

«Афармленне асоб, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску, ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд з улікам дзеючых абмежаванняў і дадатковых мер бяспекі, якія заключаюцца ва ўзмацненні кантролю асоб і надгляду транспартных сродкаў, перш за ўсё наступных на ўезд у Беларусь», – распавёў Бычкоўскі.

Ён адзначыў, што на ўкраінскім напрамку павялічана колькасць пагранічных нарадаў як на зялёнай мяжы, так і ў пунктах пропуску.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў