Расейскія дроны масава атакавалі ўкраінскую СПА, парты і склады са збожжам. Ёсць ахвяры


Наступствы атакі на Умань 1 кастрычніка.
Фота: Ігор Табурець | Начальник Черкаської ОВА / Telegram

Расея ў ноч на 1 кастрычніка нанесла чарговы масавы ўдар па Украіне. Як паведамілі ў Генштабе ЗСУ, сярод іншага былі ўжытыя каля 40 іранскіх ударных БПЛА тыпу «Shahed-136/131».

Як адзначаецца, украінскія сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі 30 варожых дронаў у межах Адэскай, Мікалаеўскай і Вінніцкай вобласцяў. Авіяцыйныя ўдары таксама зазналі Чарнігаўская, Луганская, Данецкая, Запарожская, Херсонская вобласці.

Агулам Расея нанесла 8 ракетных і 99 авіяцыйных удараў, здзейсніла 45 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню як па пазіцыях украінскіх войскаў, так і па грамадзянскіх аб’ектах.

У Генштабе адзначылі, што ў выніку расейскіх атак беспілотнікамі ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні атрымалі прыватныя жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура.

Спікер украінскага добраахвотніцкага войска «Поўдзень» Сяргей Братчук у эфіры «Адзіных навінаў» распавёў, што атакі дронамі былі з трох напрамкаў: мысу Чауда, Прыморску-Ахтарску і Курску. Пры гэтым беспілотнікі спрабавалі паразіць сістэмы супрацьпаветранай абароны і партовую інфраструктуру. Пры гэтым яны намагаліся блытаць маршруты і максімальна загружаць сістэму СПА.

Наступствы атакі на Умань 1 кастрычніка.
Фота: Ігор Табурець | Начальник Черкаської ОВА / Telegram

Прэс-афіцэр Сілаў абароны «Поўдня» Наталля Гумянюк паведаміла, што на Мікалаеўшчыне адбылося траплянне ў складскія памяшканні. Там працягваецца разбор завалаў і тушэнне пажару.

Прадстаўнік Херсонскай адміністрацыі Аляксандр Талаконнікаў распавёў, што ў Станіслававе пад абстрэламі пацярпелі чатыры чалавекі. Яшчэ адзін чалавек знаходзіцца пад заваламі. У Херсоне ў выніку абстрэлаў знікла святло. Паводле Талаконнікава, у Херсонскай вобласці вялікія разбурэнні праз тое, што вельмі павялічылася колькасць авіяўдараў.

У Чаркаскай вобласці, ва Умані, у выніку абстрэлаў узніклі пажары на складскіх памяшканнях, дзе захоўвалася збожжа. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпеў адзін чалавек, ён дастаўлены ў больніцу.

Hавiны
Румынія заявіла пра імавернае парушэнне сваёй паветранай прасторы расейскімі дронамі
2023.09.30 12:06

Румынія перамяшчае супрацьпаветраную абарону бліжэй да мяжы з Украінай, дзе расейскія беспілотнікі атакуюць збожжавыя абʼекты, і дадае ў гэты раён больш вайсковых назіральных пунктаў і патрулёў. Раней стала вядома, што ў краіне размяшчаюць чатыры дадатковыя амерыканскія знішчальнікі F-16 і каля 100 амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама пашыраюць беспалётную зону.

Усё гэта зʼяўляецца прыкметай росту занепакоенасці Румыніі і NATO у тым, што вайна на Украіне можа перакінуцца на яе тэрыторыю. Раней на румынскую тэрыторыю ўжо неаднаразова падалі рэшткі расейскіх дронаў.

Hавiны
На тэрыторыі Румыніі знайшлі абломкі расейскага дрона
2023.09.06 16:46

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў