У Менску затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі


У Менску 31 студзеня затрымалі Анатоля Латушку – стрыечнага брата кіраўніка НАУ Паўла Латушкі. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамляюць праваабаронцы, разам з Анатолем Латушкам затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну жанчыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) – нібыта за маляванне праз трафарэты герба Пагоня.

У затрыманых прайшлі ператрусы.

Стала вядома, што разам з Анатолем Латушкам і Аленаю Маліноўскаю затрымалі Лілію Ананян. Паводле праваабаронцаў, яны цяпер у ІЧУ на Акрэсціна.

На мінулым тыдні стала вядома, што крымінальную справу завялі на Яну Латушку – дачку Паўла Латушкі. Паведамлялі, што ейную кватэру арыштавалі.

Артыкулы
Супраць дачкі Паўла Латушкі завялі крымінальную справу
2022.01.28 22:08

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў