Мінздароўя: штодня ў Беларусі выпускаецца 100 000 масак


На складах беларускіх медычных гандлёвых прадпрыемстваў штодня знаходзіцца больш 1,5 млн масак, паведамляе прэс-служба ведамства.

Медычныя маскі выпускаюць сем беларускіх прадпрыемстваў. Штодня яны прадукуюць каля 100 000 штук.

Маска можа знізіць пагрозу заражэння каронавірусам ды іншымі інфекцыйнымі захворваннямі.

«Аднак неабходнасці ў масавай скупцы масак у беларусаў няма, бо выпадкаў завозу каронавіруса ў краіну не зафіксавана», – запэўнівае Мінздароўя.

30 студзеня Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала распаўсюджванне новага тыпу коронавірусу медычнай надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння.

Hавiны
У Беларусі кітайцы скупляюць маскі, каб адправіць іх на радзіму
2020.01.31 09:44

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў