У Беларусі кітайцы скупляюць маскі, каб адправіць іх на радзіму


Грамадзяне Кітаю ды нават цэлыя кампаніі скупляюць у Беларусі медычныя маскі, каб адправіць іх у КНР.

«Кітайцы рванулі скупаць усе маскі ў аптэцы. Пэўна, дасылаюць на радзіму», – адзначае правізар адной з менскіх аптэкаў у Instagram.

Hавiны
Колькасць памерлых ад кітайскага каронавірусу перавысіла 200 чалавек
2020.01.31 06:30

Паводле яе, грамадзяне КНР скупаюць маскі цэлымі скрынямі. Сумы ў чэках ідуць на сотні рублёў, перавышаючы месцамі і 2200 рублёў.

«На жаль, на аптовых складах нічога не засталося. Зусім хутка будзе востры недахоп», – адзначае карыстальніца Instagram.

Дэфіцыту быць не павінна

Сітуацыю з маскамі карэспандэнту «Белсату» пракаментавалі ў ТАА «Спаневромед», якая займаецца іх вытворчасцю.

«На складах зараз аддалі ўсё, што замаўлялі. Вытворчасць працуе. Адгружаем», – адзначылі на прадпрыемстве.

Паводле суразмоўцы, дэфіцыту з маскамі ў Беларусі быць не павінна.

«Тое, што ў аптавікоў няма [масак. – Рэд. Belsat.eu], то гэта частка пайшла ў Кітай у якасці гуманітарнай дапамогі. Натуральна, пэўныя кітайскія кампаніі наўпрост у аптавікоў нешта скупалі ды вывезлі. На беларускім рынку, я думаю, такога ажыятажу не будзе. Яшчэ тыдзень-два, і вытворцы напрацуюць ды беларускі рынак закрыюць», – заявілі ў кампаніі.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія Барадун распавяла «Интерфакс-Запад», што ў аптэках Беларусі дастаткова медычных масак, павышаны попыт на іх не назіраецца.

Hавiны
Фармацэўт аптэкі ў Менску: Медычныя маскі скончыліся, іх раскупілі студэнты
2020.01.29 15:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў