Колькасць памерлых ад кітайскага каронавірусу перавысіла 200 чалавек


Ахвярамі эпідэміі каронавірусу 2019-nCoV у Кітаі стала больш за 200 чалавек. Пра гэта са спасылкай на кітайскія ўлады паведамляе South China Morning Post.

Толькі за чацвер, 30 студзеня, ад заражэння памерлі 43 чалавекі, з іх 42 – у правінцыі Ху-Бэй. Агульная колькасць загінулых – 213 чалавек.

Hавiны
У Беларусі на каронавірус праверылі больш за 120 чалавек. І вось вынікі
2020.01.30 17:26

Таксама ў мацерыковым Кітаі пацверджана 9692 выпадкі заражэння новым каронавірусам. Яшчэ 12 выпадкаў зафіксавана ў Гон-Конгу, 7 – у Макаў, 12 – на Тайвані.

За межамі КНР паведамляецца пра 62 выпадкі заражэння ў астатніх краінах Азіі, 13 – у Еўропе, 9 – у Аўстралазіі, 8 – у Паўночнай Амерыцы і 4 выпадкі ў іншых частках свету.

Hавiны
Расея закрывае мяжу на Усходзе з-за каронавіруса
2020.01.30 16:29

Між тым Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала эпідэмію коранавірусу ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. У класіфікацыі СААЗ такімі сітуацыямі лічацца «экстраардынарныя падзеі, якія будуць уяўляць рызыку ў галіне аховы здароўя іншым дзяржавам» і «патэнцыйна патрабуюць скаардынаваных дзеянняў міжнароднай супольнасці».

Пры гэтым арганізацыя не рэкамендуе ўводзіць абмежаванні на перамяшчэнне тавараў і людзей у сувязі з вірусам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў