Замест кіраўніка Беларусі на вячэру з нагоды 10-годдзя «Усходняга партнёрства», якая адбудзецца ў Бруселі 13 траўня, паляціць міністр замежных справаў Уладзімір Макей, паведамілі TUT.BY у прэс-службе МЗС.
Еўразвяз запрасіў Аляксандра Лукашэнку на вячэру, каб адзначыць дзясятую гадавіну «Усходняга партнёрства». У 2017 годзе на саміт «Усходняга партнёрства», куды паклікалі беларускага кіраўніка, таксама ездзіў Уладзімір Макей.
Паводле крыніцы «Белсату» у каляўладных колах, цяпер паціху рыхтуецца візіт кіраўніка Беларусі ў Аўстрыю.
ЮВ belsat.eu