Пенсіянерка распавяла, як выжывае за 575 рублёў. Прапаганда радуецца, а трэба плакаць


68-гадовая пенсіянерка жыве асобна ад дзяцей у Калодзішчах Менскага раёну. У інтэрв’ю дзяржаўным прапагандыстам яна распавяла, як у яе атрымоўваецца выжываць за пенсію, і дзякуе Лукашэнку.

пенсія
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Віталій Гіль / 1prof.by

Прапагандысты радуюцца: вось якія нармальныя пенсіі ў Беларусі, пажылыя людзі жывуць, на ўсё хапае, нават адкладаць атрымліваецца. Але на справе, мяркуючы па расказе жанчыны, калі ёй перастануць дапамагаць родныя (плаціць за камуналку, набываць і дарыць вопратку і рэчы, забяспечваць прадуктамі з агароду) і ў яе не будзе сіл самастойна рабіць закаткі, то пенсіянерка проста памрэ з голаду.

Жанчына пачала атрымліваць пенсію па інваліднасці ў 50 гадоў. У 55 гадоў ёй крыху накінулі за 20-гадовы працоўны стаж. Такім чынам, пенсія склала 575 рублёў.

Аб’ектыў
Ці ёсць сапраўдныя плюсы ў «адкладзенай» пенсіі?
2023.03.30 21:37

«Гэтых грошай мне цалкам хапае на жыццё, яшчэ і адкладаць магу. Таксама вельмі вялікая падтрымка, у тым ліку матэрыяльная, паступае ад маіх дзяцей і зяця. Яны мая вялізная дапамога!» – распавядае пенсіянерка.

Яна да капейкі лічыць свае выдаткі і раіць рабіць гэта іншым:

«Я ў крамы хаджу прыкладна раз у два-тры дні з загадзя складзеным спісам. На што выдаткоўваю? Мяса я шмат не ем. У мяне яшчэ ёсць зніжкавы карты, і некаторыя крамы па пасведчанні інваліда дазваляюць набываць малако, батон, муку, яйкі, цукар, дзіцячыя ёгурты і яшчэ некаторыя прадукты з сацыяльнага кошыку са зніжкай».

Прадукты яна купляе ў аптовым краме, дзе кошты парадкам танней. Закупляе па два-тры кілаграмы мукі і цукру, круп (рыс і грэчку), макароны – такая звычка ў яе захавалася яшчэ з 90-х.

«У зяця ёсць дача, і ён забяспечвае мяне бульбай, морквай, цыбуляй і часныком, а яшчэ агуркамі, памідорамі, зелянінай і яблыкамі. Я раблю закаткі – чым больш слоікаў закручу, тым багацейшы і таннейшы мой стол зімой. А замарожаная гародніна забяспечыла запраўку да супаў, каш, піцы. У мінулым годзе дзеці ўпершыню самі выгадавалі шынкі і гарбузы», – распавядае жанчына.

Камунальныя выдаткі ёй аплочвае дачка. Сын і зяць дапамагаюць з рамонтам дома. Унучка – цырульнік, яна сваю бабулю стрыжэ і фарбуе, і тут атрымліваецца эканомія. Адзенне пенсіянерка шые сабе і рамантуе сама, нейкія рэчы аддае дачка, штосьці з рэчаў дораць іншыя сваякі, а свякроў забяспечвае бясплатнымі ніткамі для вязання. Адзенне, бялізну і посуд дораць на святы дзеці і ятроўка.

«Калі я гады паўтара таму лячылася ад хелікабактэрыёзу, шмат грошай пайшло на лекі – пад 100 рублёў. Гэта пры тым, што пенсія ў мяне тады была ў раёне 400 рублёў. Добра, што пенсію нам наш прэзідэнт пастаянна павышае!» – дзякуе яна за дапамогу чамусьці Лукашэнку, а не сваім родным.

Агляд
Міністарка працы пахвалілася пенсіямі. Параўналі з суседзямі – хваліцца амаль няма чым
2024.01.15 13:39

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў