Лукашэнка: каронавірусны псіхоз давёў да таго, што людзі ўжо апусцілі рукі


Аляксандр Лукашэнка заклікаў людзей, якія заразіліся каронавірусам, не апускаць рукі і змагацца за сваё жыццё. Пра гэта піша БелТА.

Пра гэта ён заявіў 13 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка.

Hавiны
«Гэта вельмі нагадвае 1986 год, Прыпяць». Ці праўда, што з Асіповічаў вязуць хворых на COVID-19 у Бабруйск?
2020.04.11 19:15

Лукашэнка адзначыў, што яго цікавіць «як разгортваецца ў нас (ці ўжо згортваецца) псіхоз з каронавірусам». Аднак кіраўнік дзяржавы дадаў, што яшчэ больш яго цікавіць «сітуацыя ў суадносінах з іншымі хваробамі».

«І ўпершыню я хачу звярнуцца (шмат казалі пра лекараў, дзякуй ім, хто там начуе і днюе ў шпіталях, лечыць нашых людзей у гэты няпросты перыяд) да людзей, якія знаходзяцца ў стацыянарах і не проста хварэюць з органамі дыхання. Не, да ўсіх звярнуцца. Таму што ў апошні час мне паступае інфармацыя, што вось гэты псіхоз, асабліва каронавірусны, давёў да таго, што людзі ўжо апусцілі рукі. І ў лякарнях перасталі змагацца за сваё жыццё. Міністр ведае, што такое, калі чалавек перастае змагацца за жыццё», – сказаў Лукашэнка.

Інфаграфіка «Белсата»
  • Па стане на 12 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 2 578 зарэгістраваныя выпадкі заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі. Ахвярамі каронавіруса ў Беларусі сталі ўжо 26 асобаў. Пасля лячэння выпісаныя 203 чалавекі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў