Ліга Еўропы: менскае «Дынама» не здолела прайсці латвійскую «Ліепаю»


18 ліпеня менскае «Дынама» прымала ў беларускай сталіцы зваротны матч першага раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы УЕФА супраць латвійскай «Ліепаі». Але згуляўшы на выездзе ўнічыю 1:1, дома менчукі не здолелі супрацьстаяць госцям з Латвіі і прайгралі з лікам 1:2.

«Ліепая» адкрыла лік ужо на 10-ай хвіліне, дзякуючы ўдару Дэна Спэтару. А на 70-ай хвіліне Дадо падвоіў адрыў.

Hавiны
Кваліфікацыя Лігі чэмпіёнаў: беларускі БАТЭ абыграў польскі «Пяст»
2019.07.17 23:13

На 90-ай хвіліне нападнік бела-сініх Кехіндэ Фатаі здолеў забіць мяч, але зраўняць лік у дынамаўцаў ужо не было часу – 1:2.

Сёння свае зваротныя сустрэчы ў кваліфікацыі Лігі Еўропы праводзяць таксама «Віцебск» і салігорскі «Шахцёр», якія сустракаюцца адпаведна з фінскім «КуПСам» і мальтыйскім «Гібэрніянсам». Свой першы матч прыдзвінскі клуб прайграў з лікам 2:0, а вось «Шахцёр» выйграў 1:0.

Hавiны
Чэмпіёны Беларусі ды Польшчы ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА сустрэліся ўпершыню ў гісторыі
2019.07.18 17:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў