Кваліфікацыя Лігі чэмпіёнаў: беларускі БАТЭ абыграў польскі «Пяст»


Матч БАТЭ супраць «Пясту».
Фота: fcbate.by

Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы 17 ліпеня на полі стадыёна ў Глівіцэ польскі «Пяст» з лікам 2:1. Першая сустрэча тыдзень таму ў Барысаве завяршылася з лікам 1:1.

Лік у Глівіцэ адкрылі гаспадары дзякуючы дакладнаму ўдару Чэрвінскага на 21-ай хвіліне. На 82-ай хвіліне барысаўчане з пенальці зраўнялі лік, а на 87-ай Волкаў вывеў жоўта-сініх наперад – 2:1.

У наступным раўндзе БАТЭ згуляе супраць нарвежскага «Русенборга», які абыграў паўночнаірландскі «Лінфілд» (4:0, 2:0). Першы матч запланаваны на 23-24 ліпеня, а матч у адказ – на 30 або 31 ліпеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў