Гомельская міліцыя прадае свой гнілы аўтапарк


Упраўленне ўнутраных справаў Гомельскай вобласці выставіла на продаж некалькі дзясяткаў службовых аўтамабіляў з розных падраздзяленняў. Продаж адбываецца праз сайт РУП «Белспецконтракт».

Аўтамабілі прадаюцца ў грамадзянскай і міліцэйскай афарбоўцы кузаву.

Гомельская міліцыя выставіла на продаж аўтамабілі ВАЗ, УАЗ, ГАЗ, а таксама «Skoda», «Opel» ды некалькі матацыклаў. Большасць аўтаў знаходзяцца ў даволі дрэнным стане.

У апошнія гады замест старых міліцэйскіх ВАЗаў масава набываюцца «Geely» беларускай зборкі.

Аб’ектыў
«Белджы» павялічыць вытворчасць Geely да 25 тысяч аўтаў
2018.11.09 21:55

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў