Дзмітрый Мядзведзеў: «Мы з беларусамі – адзін народ»

У інтэрв’ю «Комсомольской правде» экс-прэзідэнт Расеі назваў пагаршэнне стасункаў з Беларуссю чаканнямі нядобразычліўцаў.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота – kremlin.ru

Былы прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў даў інтэрвʼю «Комсомольской правде». Адказваючы на пытанне «Што трэба Расеі рабіць, каб не пасварыцца канчаткова з суседзямі», ён адзначыў, што спрэчкі з Беларуссю – гэта «чаканні нядобразычліўцаў».

«Агулам у нас з Беларуссю асаблівыя, саюзныя стасункі. Мы разам зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё гэтых стасункаў. У нас Саюзная дзяржава. Мы інтэграцыяй займаемся. Так, гэты працэс ідзе няпроста. Так, мы спрачаемся часам па коштах на газ, нафту, нейкія крыўды там узнікаюць. Але агулам гэта працоўны працэс. Мы з беларусамі, па сутнасці, адзін народ. Гэта вельмі блізкія нашыя сябры. Я спадзяюся, што ўсё будзе ў парадку», – сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Наконт сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў, ён зазначыў, што Расея будзе працаваць з любой адміністрацыяй. Бо рашэнне «за народам Рэспублікі Беларусь».

КТ belsat.eu

Hавiны