Беларускія фірмы пачалі браць грошы з турыстаў за падбор туру


Турыстычныя агенцтвы Беларусі вырашылі змагацца з турыстамі, якія падбіраюць туры ў адных аператараў, а купляюць у іншых – тых, хто дае найбольшыя зніжкі. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў.

Hавiны
Шэнгенскія візы падаражэюць да € 80 у 2020 годзе
2019.07.12 10:48

Дзеля вырашэння праблемы турагенцтва «Райда» вырашыла з 1 ліпеня за падбор туру браць 50 рублёў з турыстаў, якія раней не адпачывалі з кампаніяй. У выпадку афармлення туру гэтыя грошы уключаць у кошт.

«Мы не інфалінія і не кансультацыйны цэнтр, і мы не можам падбіраць варыянты адпачынку для тых, хто не плануе працягваць працаваць менавіта з намі», – заяўляюць у кампаніі.

Кіраўніца «Райда» Вольга Міхайлоўская спадзяецца, што астатнія фірмы таксама падтрымаюць іх, а гэты прэцэдэнт стане штуршком для калегаў, якія гэтак жа «якасна аказваюць турыстычныя паслугі і шануюць сваю працу».

Hавiны
У Свярдлоўскай вобласці выбухнуў бензавоз: пʼяны кіроўца вёз на ім турыстаў
2019.07.07 11:03

Паводле яе, ужо ёсць іншыя фірмы, якія вырашылі ўвесці падобную практыку. У некаторых з іх сумы платы за падбор туру даходзяць да 80 рублёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў