У Свярдлоўскай вобласці выбухнуў бензавоз: пʼяны кіроўца вёз на ім турыстаў


Крымінальная справа распачатая па факце гібелі траіх чалавек пры выбуху бензавоза ў Свярдлоўскай вобласці Расеі. Кіроўца аўтамабіля затрыманы, паведамляе «РИА Новости» са спасылкаю рэгіянальная пракуратура.

Інцыдэнт адбыўся ў 00.15 па мясцовым часе (22.15. па Менску) на 44-м кіламетры аўтадарогі Карпінск-Кытлым. Паводле праваахоўных органаў, на цыстэрне ехала група турыстаў, якіх кіроўца пасадзіў на бензавоз па дарозе.

«У перыяд з 22 гадзінаў да 23 гадзінаў 6 ліпеня 2019 г двое турыстаў падышлі да кіроўцы аўтацыстэрны з просьбай давесці іх да аўтадарогі. Калі яны рухаліся па прамысловай дарозе… іх спынілі яшчэ 8 турыстаў. Кіроўца дазволіў сесці на цыстэрну», – паведамляе пракуратура вобласці.

У пракуратуры сцвярджаюць, што кіроўца бензавоза знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, дапусціў зʼезд у кювет, адбыўся пажар і выбух. У выніку ДТЗ тры чалавекі памерлі, яшчэ сем дастаўлены ў шпіталі з рознымі траўмамі.

Некаторыя СМІ паведамляюць пра чатырох загінулых, але ўлады гэта зняпраўджваюць.

Паліцыя распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага частцы 6 артыкула 264 КК РФ (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула смерць двух і больш асобаў).

КА belsat.eu

Стужка навінаў