Шэнгенскія візы падаражэюць да € 80 у 2020 годзе


З 2020 года за атрыманне шэнгенскай візы жыхарам краінаў, якія не падпісалі з Еўразвязам пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжму, давядзецца заплаціць не € 60, а € 80. Адпаведнае рашэнне Рады Еўрапейскага звязу адносна зменаў у Візавы кодэкс апублікаванае 12 ліпеня ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Hавiны
Еўрапарламент ухваліў падаражэнне візаў да 80 еўра. Але засмучацца рана
2019.04.19 09:58

Яно мусіць ужывацца з 2 лютага 2020 года, гаворыцца ў дакуменце. Гэта будзе датычыць і беларусаў, тады як у Расеі з ЕЗ дзейнічае пагадненне пра спрашчэнне візавага рэжыму, а ўкраінцам увогуле не патрэбная віза, каб наведаць Еўразвяз.

Разам з тым для беларускіх уладаў вельмі нявыгадна дасягнуць сітуацыі, калі візы для беларусаў стануць 80.

«Гэта вельмі непапулярная мера. Таму думаю, што наш МЗС зробіць усё, каб паспець узгадніць пытанне візавай лібералізацыі. Да канца 2019 года мы атрымае як мінімум € 35 замест € 80 або € 60», – лічыць генеральны дырэктар «ЕўраБеларусі» Улад Вялічка.

Згодна з новымі правіламі заяўнікі таксама змогуць падаваць свае заяўкі за 6 месяцаў да планаванай паездкі замест існых 3 месяцаў, а таксама запаўняць і падпісваць свае заяўкі ў электронным выглядзе. Няпоўнагадовыя ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў могуць быць вызваленыя ад платы за візу.

Турысты з станоўчай гісторыяй візаў змогуць атрымліваць шматразовыя візы тэрмінам дзеяння ад 1 да 5 гадоў.

Hавiны
Шэнгенскія візы для дзяцей і падлеткаў стануць бясплатнымі
2019.04.20 19:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў