Беларусь выйграла хакейны Турнір шасці нацыяў


Беларускія хакеісты пасля перамогі над Францыяй.
Фота: twitter.com/hockey_bel

У фінале Турніру шасці нацыяў у венгерскім Будапэшце зборная Беларусі абыграла Францыю і заняла першае месца. Пра гэта паведамляе сайт Федэрацыі хакею.

Мінімальную перамогу ў фінальным матчы беларускай камандзе прынёс дубль Андрэя Касціцына і шайба Арцёма Дзямкова – 3:2.

Hавiны
Памёр Уладзімір Цыплакоў, адзін з найлепшых хакеістаў Беларусі
2019.12.15 06:51

Раней на турніры зборная Беларусі перамагла Украіну (4:1) і Паўднёвую Карэю (6:5).

Паўднёвыя карэйцы ў выніку сталі трэцімі, адолеўшы ў матчы за «бронзу» японцаў, а ўкраінцы фінішавалі апошнімі, прайграўшы ў стыку за пятую пазіцыю вугорцам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў