З ліста праваабаронцы Марфы Рабковай: Я хоць і сяджу год, але знаходжуся ў сваім розуме і цвёрдай памяці


Марфа Рабкова.
Фота: Facebook

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны», праваабаронца Марфа Рабкова напісала ў лісце, што моцна схуднела ў СІЗА, намагаецца трымаць свой арганізм у тонусе хаця б на прагулках, паведамляе «Вясна».

Палітзняволеная адзначыла, што «усё адбывалася і адбываецца так, як павінна быць»:

«Я трохі веру ў лёс і асабліва не шкадую аб тым, што ўжо адбылося. Я яшчэ веру, што людзі прыходзяць і сыходзяць у наша жыццё не проста так. Я не асабліва веру ў эзатэрыку ўсякую, а вось у гэта веру. Падумаеш яшчэ, што Марфа дзівачка і піша дзіўныя рэчы. Я хоць і сяджу амаль год, але знаходжуся ў сваім розуме і цвёрдай памяці. З маральным станам таксама ўсё ў парадку».

Яшчэ яна напісала, што любіць размалёўкі і адкрыла для сябе японскія крыжаванкі. Яна піша, што іх можна дасылаць асобнымі лісцікамі, а не цэлымі часопісамі.

Рабкову затрымалі разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы. Пазней Вадзіма адпусцілі.

11 лютага Марфе прад’явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі.

Артыкулы
Amnesty International заклікае пісаць звароты генеральнаму пракурору Беларусі аб вызваленні Марфы Рабковай
2021.09.24 18:12

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў