Памерла мецэнатка і дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША Марыя Дзямковіч


Як стала вядома «Белсату», у ЗША памерла дзяячка беларускай дыяспары, мецэнатка Марыя Дзямковіч. Ёй было 93 гады. Пахаванне адбудзецца ў Чыкага.

Партрэт Марыі Дзямковіч.
Фота: Рада БНР / radabnr.org

Марыя Дзямковіч паходзіць з вёскі Моталь на Палессі. Ейная сям’я пасля Другой сусветнай вайны з’ехала на Захад. Спачатку ў Польшчу, а ў 1970-м – у ЗША.

Працавала дзіцячай доктаркай.

Пасля аварыі на ЧАЭС неаднойчы выступала ініцыятарам навукова-метадычнай і матэрыяльнай дапамогі Беларусі. На пачатак 1992 года Дзямковіч пераслала на радзіму медыкаментаў больш чым на 100 тысячаў долараў.

Узнагарода для Марыі Дзямковіч.
Фота: аб’яднанне «Бацькаўшчына» / zbsb.org

Многія гады яна падтрымлівала газету «Беларус» і дабрачынныя арганізацыі ў ЗША. Была на сустрэчах з прэзідэнтамі ЗША Джорджам Бушам-старэйшым і Білам Клінтанам, дзе ўздымала беларускае пытанне.

Марыя Дзямковіч памерла 28 красавіка на 94-м гады жыцця. Яе пахаваюць у Чыкага побач з бацькам.

Hавiны
Памёр Янка Запруднік – выбітны дзеяч беларускай эміграцыі
2022.05.26 17:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў