Клубы з краін ЕЗ не рэкамендуюць сваім беларускім гульцам ехаць на гульні ў Маскву


Зборныя і клубы Расеі і Беларусі праз агрэсію супраць Украіны пазбаўлены магчымасці браць удзел у міжнародных спаборніцтвах, аднак могуць праводзіць уласныя спаборніцтвы на сваіх тэрыторыях. Аднак еўрапейскія клубы не рэкамендуюць сваім беларускім гульцам ехаць на гульні ў Маскву.

Гандбольны клуб «Мяшкоў Берасце».
Фота: meshkovbrest.by

Расея і Беларусь не змогуць узяць удзел у мужчынскім чэмпіянаце свету па гандболе, які з 11 па 29 студзеня 2023 года прымуць Польшча і Швецыя. Таму Беларусь і Расея дамовіліся правесці таварыскія гульні паміж сабой 5-6 студзеня ў Маскве.

Беларускія легіянеры з краінаў ЕЗ адмовіліся прыязджаць на гэтыя гульні. Так ад паездкі ў расейскую сталіцу адмовіўся Мікіта Вайлупаў з вугорскага «Veszpréma» і Арцём Каралёк з польскага «Łomża Vive». Па інфармацыі «Белсату» клубы гульцоў не рэкамендавалі ім ехаць у Маскву.

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў