Палітычны аглядальнік: Для Лукашэнкі было важна паказаць, што ён усё вырашыў з «ворагамі»


На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага, дэпутатамі стала групоўка людзей, здольная толькі спяваць дыфірамбы Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта ў каментары «Белсату» заявіла палітычная аглядальніца Таццяна Ашуркевіч.

Аляксандр Лукашэнка 25 лютага на выбарчым участку.
Фота: president.gov.by

На думку Таццяны Ашуркевіч, парламент у Беларусі цяпер – гэта «проста групоўка людзей, якія прасоўваюць лінію Лукашэнкі і нават не спрабуюць штосьці вырашаць».

«Людзі, якія былі абраныя, у іх ва ўсіх адна песня. І ўсё, што яны будуць спяваць, – гэта нейкія дыфірамбы Аляксандру Лукашэнку», – заявіла яна.

На думку палітычнай аглядальніцы, для Лукашэнкі на гэтых выбарах было важна паказаць, што «ў краіне ўсё добра, усё спакойна, людзі яго падтрымліваюць». І людзі нібы датэрмінова імкнуцца прыйсці на ўчасткі, каб «выказаць, наколькі яны падтрымліваюць уладу і тых кандыдатаў, якія, відавочна, працягваюць лінію самога Лукашэнкі».

Агулам, на думку Ашуркевіч, яму перад прэзідэнцкімі выбарамі трэба паказаць, што «ў нас усё спакойна, што ён з усімі ворагамі ўсё вырашыў, саслаўшы іх за мяжу ці ў турмы».

«Ён так паказвае, што ўсё трымае пад кантролем, і на прэзідэнцкіх выбарах усё таксама будзе пад кантролем», – сказала экспертка.

Hавiны
Ніхто з беларусаў замежжа не прыехаў у Менск прагаласаваць на «бязвыбарах»
2024.02.25 15:17

На выбары 25 лютага былі дапушчаныя толькі лаяльныя рэжыму кандыдаты, якія прайшлі дасканалы адбор. Самі выбары адбыліся ў атмасферы страху і неверагодных рэпрэсіяў, якія беларускія ўлады разгарнулі ў 2020 годзе пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Амаль палову мандатаў у Палаце прадстаўнікоў забралі прадстаўнікі праўладнай партыі «Белая Русь», яшчэ 40 дэпутатаў не ўваходзяць ні ў якія партыі. У сённяшнім парламенце вельмі чакана апынулася кагорта самых адданых прапагандыстаў Лукашэнкі: Аляксандр Шпакоўскі, Алег Гайдукевіч, Вадзім Гігін, Сяргей Клішэвіч, знайшлося месца і Ігару Марзалюку, Дзмітрыю Шаўцову, Ігару Сергеенку.

Дэмакратычныя выбары ахарактарызавалі мінулыя выбары як «бязвыбары». Асудзілі іх таксама за мяжой.

Абноўлена
Выступ Ціханоўскай паказалі на сотнях экранаў у грамадскіх месцах у Беларусі
2024.02.24 17:12

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў