ЦВК абнародавала спісы дэпутатаў, якія прайшлі ў Палату прадстаўнікоў


Цэнтральная выбарчая камісія абнародавала спісы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання. Абралі ўсіх 110 дэпутатаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: БелТА

Згодна з паведамленнем БелТА, звесткі прыводзяцца паводле папярэдніх дадзеных.

У сённяшнім парламенце вельмі чакана апынулася кагорта самых адданых прапагандыстаў Лукашэнкі: Аляксандр Шпакоўскі, Алег Гайдукевіч, Вадзім Гігін, Сяргей Клішэвіч, знайшлося месца і Ігару Марзалюку, Дзмітрыю Шаўцову, Ігару Сергеенку.

Поўны спіс абраных дэпутатаў:

Берасцейская вобласць:

  • Берасцейская-Заходняя акруга нумар 1 – Пух Валянціна Мікалаеўна,
  • Берасцейская-Цэнтральная нумар 2 – Сцепусь Вольга Васільеўна,
  • Берасцейская -Усходняя нумар 3 – Баравенка Уладзімір Веніямінавіч,
  • Берасцейская -Пагранічная нумар 4 – Крупенькін Андрэй Канстанцінавіч,
  • Баранавіцкая-Заходняя нумар 5 – Райко Аляксей Іванавіч,
  • Баранавіцкая-Усходняя нумар 6 – Папко Павел Іванавіч,
  • Баранавіцкая сельская нумар 7 – Хлябовіч Георгій Яўгенавіч,
  • Белавежская нумар 8 – Паздзяйкіна Кацярына Мікалаеўна,
  • Пружанская нумар 9 – Наркевіч Юрый Іосіфавіч,
  • Днепра-Бугская нумар 10 – Барташ Святлана Уладзіміраўна,
  • Івацэвіцкая нумар 11 – Кузьмін Алег Аляксеевіч,
  • Кобрынская нумар 12 – Васілюк Паліна Міхайлаўна,
  • Лунінецкая нумар 13 – Севярын Эдуард Мікалаевіч,
  • Пінская гарадская нумар 14 – Амельянюк Аляксандр Паўлавіч,
  • Пінская сельская нумар 15 – Калесніковіч Уладзімір Уладзіміравіч,
  • Столінская нумар 16 – Вячорка Аляксандр Мікалаевіч.

Віцебская вобласць:

  • Віцебская Горкаўская акруга нумар 17 – Нікалайкін Віктар Паўлавіч,
  • Віцебская Чкалаўская нумар 18 – Астапенка Ірына Юр’еўна,
  • Віцебская-Чыгуначная нумар 19 – Шкодзін Руслан Мікалаевіч,
  • Віцебская-Кастрычніцкая нумар 20 – Панфілаў Юрый Анатольевіч,
  • Гарадоцкая нумар 21 – Балыш Андрэй Іванавіч,
  • Докшыцкая нумар 22 – Сіўко Анатоль Віктаравіч,
  • Лепельская нумар 23 – Азаронак Віктар Уладзіміравіч,
  • Наваполацкая нумар 24 – Карась Дзяніс Мікалаевіч,
  • Аршанская гарадская нумар 25 – Міхно Аляксандр Міхайлавіч,
  • Аршанская-Дняпроўская нумар 26 – Гулянкоў Глеб Леанідавіч,
  • Полацкая гарадская нумар 27 – Адзінцова Святлана Уладзіміраўна,
  • Полацкая сельская нумар 28 – Стома Аляксандр Мікалаевіч,
  • Пастаўская нумар 29 – Сергяенка Ігар Пятровіч,
  • Талачынская нумар 30 – Бабічаў Уладзімір Генадзевіч.

Гомельская вобласць:

  • Гомельская-Юбілейная акруга нумар 31 – Уткін Віталь Юрʼевіч,
  • Гомельская-Чыгуначная нумар 32 – Канапацкі Аляксандр Мікалаевіч,
  • Гомельская-Цэнтральная нумар 33 – Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч,
  • Гомельская-Савецкая нумар 34 – Даўгала Ірына Віктараўна,
  • Гомельская-Прамысловая нумар 35 – Сырамятнікава Анжаліна Анатольеўна,
  • Гомельская-Навабеліцкая нумар 36 – Казачок Сяргей Адамавіч,
  • Гомельская сельская нумар 37 – Волкава Юлія Аляксандраўна,
  • Буда-Кашалёўская нумар 38 – Вягера Руслан Мікалаевіч,
  • Жыткавіцкая нумар 39 – Сянько Святлана Уладзіміраўна,
  • Жлобінская нумар 40 – Малабіцкі Аляксандр Аляксандравіч,
  • Калінкавіцкая нумар 41 – Маратаеў Мікалай Валянцінавіч,
  • Мазырская нумар 42 – Кавалькова Аксана Міхайлаўна,
  • Палеская нумар 43 – Навуменка Ала Валерʼеўна,
  • Рэчыцкая нумар 44 – Цылько Алег Васільевіч,
  • Рагачоўская нумар 45 – Кудзяньчук Мікалай Мікалаевіч,
  • Светлагорская нумар 46 – Лапцева Алена Яўгенаўна,
  • Хойніцкая нумар 47 – Чарняўская Жанна Мікалаеўна.

Гарадзенская вобласць:

  • Ваўкавыская выбарчая акруга нумар 48 – Плескач Віктар Станіслававіч,
  • Гарадзенская -Занёманская выбарчая акруга нумар 49 – Аксянюк Міхаіл Пятровіч,
  • Гарадзенская -Кастрычніцкая выбарчая акруга нумар 50 – Патапава Алена Станіславаўна,
  • Гарадзенская -Ленінская выбарчая акруга нумар 51 – Анісімаў Андрэй Віктаравіч,
  • Гарадзенская -Паўночная выбарчая акруга нумар 52 – Раманаў Алег Аляксандравіч,
  • Гарадзенская пагранічная выбарчая акруга нумар 53 – Кулісевіч Антон Станіслававіч,
  • Іўеўская выбарчая акруга нумар 54 – Ракавец Віталь Мікалаевіч,
  • Лідская выбарчая акруга нумар 55 – Серафіновіч Кацярына Адамаўна,
  • Нёманская выбарчая акруга нумар 56 – Орда Міхаіл Сяргеевіч,
  • Замкавая выбарчая акруга нумар 57 – Сонгін Аляксандр Генрыхавіч,
  • Слонімская выбарчая акруга нумар 58 – Семяняка Валянцін Міхайлавіч,
  • Смаргонская выбарчая акруга нумар 59 – Шалудзін Ігар Яраслававіч,
  • Шчучынская выбарчая акруга нумар 60 – Хальцова Надзея Анатольеўна.

Менская вобласць:

  • Бярэзінская выбарчая акруга нумар 61 – Корсік Юрый Васільевіч,
  • Барысаўская гарадская выбарчая акруга нумар 62 – Шыпула Аляксандр Валерʼевіч,
  • Барысаўская сельская выбарчая акруга нумар 63 – Касыгін Руслан Анатольевіч,
  • Жодзінская выбарчая акруга нумар 64 – Марэцкі Юрый Браніслававіч,
  • Пухавіцкая выбарчая акруга нумар 65 – Пархімчык Алена Генадзьеўна,
  • Капыльская выбарчая акруга нумар 66 – Ліс Андрэй Іванавіч,
  • Слуцкая выбарчая акруга нумар 67 – Аўсяннікава Наталля Аляксандраўна,
  • Салігорская гарадская выбарчая акруга нумар 68 – Хаміцэвіч Алена Мікалаеўна,
  • Салігорская сельская выбарчая акруга нумар 69 – Ільковіч Аксана Яўгенаўна,
  • Стаўбцоўская выбарчая акруга нумар 70 – Клішэвіч Алена Уладзіміраўна,
  • Дзяржынская выбарчая акруга нумар 71 – Касцевіч Ірына Анатольеўна,
  • Маладзечанская гарадская выбарчая акруга нумар 72 – Ушацкі Дзяніс Іванавіч,
  • Маладзечанская сельская выбарчая акруга нумар 73 – Маркевіч Іван Станіслававіч,
  • Вілейская выбарчая акруга нумар 74 – Сакалоўская Святлана Іванаўна,
  • Лагойская выбарчая акруга нумар 75 – Лаўрыновіч Таццяна Уладзіміраўна,
  • Сеніцкая выбарчая акруга нумар 76 – Булаўка Анатоль Анатольевіч,
  • Менская сельская выбарчая акруга нумар 77 – Хіля Алена Анатольеўна.

Магілёўская вобласць:

  • Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга нумар 78 – Жук Вольга Мікалаеўна,
  • Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга нумар 79 – Прыходзька Аксана Ігараўна,
  • Бабруйская сельская выбарчая акруга нумар 80 – Каранкевіч Антон Міхайлавіч,
  • Быхаўская выбарчая акруга нумар 81 – Міхеенка Аляксандра Мікалаеўна,
  • Горацкая выбарчая акруга нумар 82 – Паўлоўскі Уладзімір Сяргеевіч,
  • Крычаўская выбарчая акруга нумар 83 – Давыдаў Сяргей Мікалаевіч,
  • Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга нумар 84 – Марзалюк Ігар Аляксандравіч,
  • Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга нумар 85 – Куляшова Наталля Мікалаеўна,
  • Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга нумар 86 – Бяляева Галіна Мікалаеўна,
  • Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга нумар 87 – Падабед Уладзімір Рыгоравіч,
  • Магілёўская сельская выбарчая акруга нумар 88 – Тарасенка Наталля Эдуардаўна,
  • Асіповіцкая выбарчая акруга нумар 89 – Дзьячэнка Алег Віктаравіч,
  • Шклоўская выбарчая акруга нумар 90 – Малашка Валерый Анатольевіч.

Менск:

  • Паўночная выбарчая акруга нумар 91 – Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч,
  • Машынабудаўнічая выбарчая акруга нумар 92 – Ляпешка Генадзь Уладзіміравіч,
  • Васняцоўская выбарчая акруга нумар 93 – Рачкоў Сяргей Анатольевіч,
  • Купалаўская выбарчая акруга нумар 94 – Пашкоў Ігар Міхайлавіч,
  • Свіслацкая выбарчая акруга нумар 95 – Шпакоўскі Аляксандр Паўлавіч,
  • Кастрычніцкая выбарчая акруга нумар 96 – Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч,
  • Чкалаўская выбарчая акруга нумар 97 – Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч,
  • Дзяржынская выбарчая акруга нумар 98 – Мірончык-Іванова Настасся Сяргееўна,
  • Ясенінская выбарчая акруга нумар 99 – Чарнецкі Руслан Іосіфавіч,
  • Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга нумар 100 – Барсукоў Аляксандр Пятровіч,
  • Заходняя выбарчая акруга нумар 101 – Лянчэўская Марына Аляксандраўна,
  • Каменнагорская выбарчая акруга нумар 102 – Мірончык Міхаіл Уладзіміравіч,
  • Кальварыйская выбарчая акруга нумар 103 – Панасюк Васіль Васільевіч,
  • Лынькоўская выбарчая акруга нумар 104 – Курчак Анжаліка Яўгенаўна,
  • Старавіленская выбарчая акруга нумар 105 – Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч,
  • Коласаўская выбарчая акруга нумар 106 – Бузін Мікалай Яўгенавіч,
  • Усходняя выбарчая акруга нумар 107 – Дзяргач Наталля Сяргееўна,
  • Першамайская выбарчая акруга нумар 108 – Гайдукевіч Алег Сяргеевіч,
  • Уручская выбарчая акруга нумар 109 – Гардзейчык Іван Аркадзьевіч,
  • Партызанская выбарчая акруга нумар 110 – Гігін Вадзім Францавіч.

Напярэдадні выбараў журналісты выдання «Наша Ніва» рабілі свой прагноз адносна кандыдатаў, якія апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў. У выніку ён спраўдзіўся на 97 %, ніякіх сюпрызаў не было: бо ўсе дэпутаты былі загадзя ўзгодненыя ўладамі.

Нагадаем, што 25 лютага ў краіне прайшоў адзіны дзень галасавання. Падчас гэтай кампаніі не было незалежных назіральнікаў за выбарамі, таму праверыць звесткі, якія прыводзіць беларускі ЦВК, немагчыма.

У якасці кандыдатаў былі дапушчаныя толькі лаяльныя рэжыму людзі, у той час як у краіне ідуць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, а вялікая колькасць беларусаў вымушаная была пакінуць краіну. Магчымасць жа ўдзельнічаць у выбарах тым, хто знаходзіцца за мяжою, была скасаваная.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў