Каля офісу запарожскай тэлекампаніі ў Мэлітопалі падарваўся аўтамабіль


Каля будынку запарожскай тэлекампаніі «ЗаТВ» у акупаваным Расеяй Мэлітопалі адбыўся выбух. З папярэдніх дадзеных, пацярпелі прынамсі пяць асобаў, у тым ліку працаўнік тэлекампаніі, паведамляюць расейскія медыі.

Выбух каля будынку запарожскай тэлекампаніі ў Мэлітопалі. Крыніца: van_fedorov_melitopol/Telegram

Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці паведамляюць, што на месцы выбухнула самаробная прылада, закладзеная ў аўтамабіль. Мясцовыя ўлады называюць падрыў аўтамабіля каля офісу тэлекампаніі «ЗаТВ» тэрактам.

Выбух пацвердзіў і ўкраінскі кіраўнік Мэлітопалю Іван Фэдараў. Паводле ягоных звестак, выбух адбыўся каля аддзялення ФСБ, якое месціцца ў будынку бізнес-цэнтру кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Запарожжа Яўгенія Баліцкага. Там жа размешчаны і офіс тэлекампаніі «ЗаТВ», што вядзе трансляцыю на захопленых украінскіх тэрыторыях.

«Калабаранты Мэлітопалю няўдала пакурылі каля аддзялення рашысцкай ФСБ, якая размяшчаецца ў будынку мэлітопальскага гаўляйтара Баліцкага. Паводле папярэдніх звестак, каля памяшкання, у якім быў адзін са штабоў прапагандыстаў Крамля, падарваўся аўтамабіль», – напісаў Фэдараў.

Выбух каля будынку запарожскай тэлекампаніі ў Мэлітопалю. Крыніца: van_fedorov_melitopol/Telegram

Раней украінскі мэр акупаванага Мэлітопалю заклікаў выязджаць з гораду мужчынаў 18–35 гадоў. Паводле Івана Фэдарава, расейцы могуць залучыць да сваёй мабілізацыі мужчынаў, якія пражываюць на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Hавiны
У Бранскай вобласці невядомыя падарвалі чыгуначную каляіну каля межаў Беларусі і Украіны
2022.10.25 08:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў